Ля ГЦ “Замак”, дзе адбылося смяротнае ДТЗ, зробяць падземны пераход

Ля ГЦ “Замак”, дзе адбылося смяротнае ДТЗ, зробяць падземны пераход

Каля гандлёвага цэнтра “Замак” у Мінску, дзе грузавік збіў групу людзей, зробяць падземны пераход. Пра гэта TUT.by  паведамляе са спасылкай на адміністрацыю Цэнтральнага раёна сталіцы. Праект новага збудавання гатовы, аднак тэрмін рэалізацыі, а таксама кошт пакуль не вядомыя.

Следства ў справе ДТЗ, якое здарылася 2 снежня, яшчэ працягваецца. Нагадаем, што ў той дзень, прыкладна ў 16.30 на пешаходным пераходзе на праспекце Пераможцаў грузавік наехаў на групу пешаходаў. У выніку здарэння загінула 11-гадовая дзяўчынка, яшчэ некалькі чалавек пацярпелі.

Праз некалькі дзён пасля здарэння пешаходны пераход быў закрыты, а прыпынак грамадскага транспарту “Плошча Дзяржаўнага сцяга” ў кірунку Арлоўскай ліквідавалі. Гэта выклікала абурэнне ў пешаходаў, якія патрабавалі вярнуць пераход.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі