Лукашэнку сорамна гаварыць тое, што яму расказваюць пра школу

Лукашэнку сорамна гаварыць тое, што яму расказваюць пра школу

У пятніцу падчас наведвання Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ Аляксандр Лукашэнка зноў эмацыйна выказаўся пра беларускую школу.

"У школе мусіць быць парадак,цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Прыгадайце тыя часы, калі жудасна было ўявіць, што цябе выключаць са школы. А зараз што? Гэтага нават няма".

Затое ў школе можна пабачыць іншае, чаго раней і ўявіць было цяжка.

Лукашэнка: "Сёння настаўнік з вучнем сядзіць нагу за нагу і курыць. І распавядаюць — сорамна нават казаць. Вось у што мы ператвараем школу".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што да школы трэба адносіцца як да храма, паколькі там чалавек атрымлівае веды. "Гэта больш чым царква", — сказаў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі