Лукашэнку "прыйшла інфармацыя" пра "рэзервацыі" ў Латвіі

Лукашэнку "прыйшла інфармацыя" пра "рэзервацыі" ў Латвіі

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што тых беларусаў, якія хочуць з'ехаць з краіны, трымаць не трэба: "Хто захацеў з'ехаць — няхай з'язджае". Прагучалі гэтыя яго словы 10 лістапада на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

"Вось сёння прыйшла інфармацыя з Латвіі, — гаварыў Лукашэнка. — Некаторыя туды з'ехалі [з Беларусі], паклікалі іх туды. І дзе яны зараз жывуць у гэтай краіне? У нейкай рэзервацыі за два з паловай долара на дзень. Дзе мільёны, якія абяцалі, або хоць бы тысячы долараў, якія абяцалі нашым?".

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што згаданыя беларусы зробяць "пэўныя высновы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі