Лукашэнку паказалі "беларускі канкурэнт Tesla" і беспілотны верталёт Eye Sky

Лукашэнку паказалі "беларускі канкурэнт Tesla" і беспілотны верталёт Eye Sky

Беларускія навукоўцы абвясцілі, што распрацавалі канкурэнта электрамабілю Tesla. Што праўда, так мяркуюць толькі яны самі. 5 траўня машыну паказалі Аляксандру Лукашэнку, калі ён наведваў Акадэмію навук.

Гэта эксперыментальны ўзор родстэра — двухмеснага электрамабіля-кабрыялета. Машына адносіцца да класу М1 і мае палепшаныя дынамічныя характарыстыкі. Электрамабіль можа развіваць хуткасць да 170 км/гадз. і ехаць 270 км без падзарадкі, перадае БЕЛТА.

Таксама кіраўніку дзяржавы паказалі вопытны ўзор камбайна для залівання лёду, які працуе на электрапрывадзе. Лукашэнка даручыў абсталяваць такой тэхнікай лядовыя палацы краіны. Для пачатку, па яго словах, дастаткова 25 такіх камбайнаў. 

На экспазіцыі беларускаму кіраўніку паказалі новы ўзор кампактнай камунальнай тэхнікі, распрацоўкі па вырабе акумулятарных батарэй, ячэек і зарадных станцый. Лукашэнка азнаёміўся з вопытнымі ўзорамі электраровараў, электраскутараў, электрасамакатаў. Некаторыя асобнікі ён узяў, каб пратэставаць іх асабіста.

Асобна кіраўніку дзяржавы паказалі беларускія беспілотнікі і авіяцыйныя комплексы — БАК "Буравеснік" і БЛА "Бусел", а таксама беспілотны верталёт Eye Sky, распрацаваны і зроблены на ТАА "КБ Беспілотныя верталёты". У кампаніі сцвярджаюць, што гэта першы свеце ў дадзеным класе ваенна-ўдарны верталёт. Паведамляецца, што распрацоўкамі беспілотных верталётаў масай больш за 100 кг займаюцца толькі восем краін. Да лета 2020 года кампанія плануе зрабіць беспілотны верталёт масай 700 кг, блізкі аналаг якога ёсць толькі ў Злучаных Штатах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі