Лукашэнка запрасіў Пуціна прыехаць у Магілёў

Лукашэнка запрасіў Пуціна прыехаць у Магілёў

У Сочы 14 траўня адбылася двухбаковая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Падчас яе кіраўнікі Беларусі і Расіі абмеркавалі развіццё міждзяржаўных адносін, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік нагадаў, што неўзабаве павінна адбыцца пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета. Яно мусіць прайсці ў Мінску. А пасля яго ў Магілёве ўвосень прызначаны Форум рэгіёнаў. "Звычайна мы ладзілі гэты форум на вышэйшым узроўні. Я думаю, знойдзеце час, восенню пабудуеце графік, каб наведаць Магілёў. Для вас гэта новы горад. Беларусы і расіяне годна рыхтуюцца, каб правесці форум на высокім узроўні", — запрасіў Лукашэнка.

Ён прапанаваў Пуціну абмеркаваць пытанні, якія назапасіліся ў двухбаковых адносінах. Калі сёння не атрымаецца прыняць нейкія рашэнні, да іх можна будзе вярнуцца падчас будучых мерапрыемстваў, дадаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі