Лукашэнка: з пратэстоўцамі каля прахадных заводаў мы разбярэмся

Лукашэнка: з пратэстоўцамі каля прахадных заводаў мы разбярэмся

19 жніўня Аляксандр Лукашэнка праводзіць чарговае пасяджэнне Саўбезу, на гэты раз з удзелам кіраўнікоў абласцей па відэасувязі. Ён прызнаў, што "складанасці ў плане грамадска-палітычнай сітуацыі застаюцца" і таму нельга заспакойвацца. Па словах Лукашэнкі, "уся краіна ў прынцыпе ў падаўляючай большасці занята працай".

Аляксандр Лукашэнка лічыць асноўнымі пагрозамі ціск на сем'і сілавікоў. Ён заявіў, што пагрозы ідуць сем'ям міліцыянераў, супрацоўнікаў спецслужб, вайскоўцаў, дзяржслужбоўцаў, журналістаў дзяржаўных СМІ.

"Прадпрымаюцца нават атакі на членаў ураду, цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Вы бачылі паводзіны асобных мітынгоўцаў у адносінах міністра аховы здароўя [Уладзіміра Караніка]".

Таксама Аляксандр Лукашэнка сцвярджае, што пагражаюць рабочым і кіраўнікам прадпрыемстваў, і гэта турбуе ўладу. Паводле яго слоў, перад пачаткам працоўнага дня і ў яго канцы каля прахадных заводаў і фабрык збіраецца "агрэсіўны натоўп". "Як гестапа", — заявіў Лукашэнка. Ён падзякаваў рабочым, якія "не хавалі вочы ў асфальт".

"Вы, рабочыя, гаспадары на гэтым заводзе, а з гэтымі мітынгоўцамі, якія вас сустракаюць на прахадной, мы разбярэмся", — паабяцаў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі