Лукашэнка: Я не разводзіўся з жонкай, навошта гэта трэба? (відэа)

Сабчак нагадала гісторыю з разводам Уладзіміра Пуціна і спыталася пра жонку Лукашэнкі.





Сабчак: "Вы разведзены?" "Не", — адказаў Аляксандр Лукашэнка. "Значыць афіцыйнага разводу няма?" — спытала Сабчак. — "Каму гэта трэба? Навошта?" — адрэагаваў кіраўнік дзяржавы. Ён прызнаў, што ён даўно не жыве з жонкай ("Мы з маці маіх старэйшых дзяцей даўно ўжо не жывем"), але сустракаецца з цешчай (Фёдараўнай).





"А як жа Коля?" — не спынялася Ксенія. Аказваецца, Коля некалькі разоў сустракаўся з "Радзівонаўнай" (жонкай Лукашэнкі, якая жыве ў Шклове)."І Даша таксама не заводзіла такую размову", — сказаў Лукашэнка.





Сабчак: "Аляксандр Рыгоравіч, дык гэта ж мнагажэнства!" Лукашэнка: "Ксюша, па маёй інфармацыі, вас кахае столькі мужыкоў!.."

 

Фота — ria.ru