Лукашэнка выказаўся пра дэнамінацыю: Народ гэтага чакае

Лукашэнка выказаўся пра дэнамінацыю: Народ гэтага чакае

16 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра дэнамінацыю. Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым і старшынёй Нацбанка Паўлам Калаўрам. Лукашэнка падкрэсліў, што важна, каб дэнамінацыя ў Беларусі прайшла спакойна і арганізавана.

"Я атрымліваю інфармацыю пра тое, што Нацбанк і ўрад правялі салідную працу, каб спакойна перайсці на новую валюту, —— цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Народ гэтага чакае. Гэта датычыць кожнага. Таму сур'ёзны момант, і палітычны".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дэнамінацыя, мерапрыемства непапулярнае, праводзіцца напярэдадні парламенцкіх выбараў. Паводле яго слоў, гэта сведчыць пра тое, што ўлады нікога не баяцца, думаюць пра перспектывы і развіццё дзяржавы.

Лукашэнка прызнаўся, што дэнамінацыю планавалася правесці 1 студзеня 2017 года, аднак у выніку абмеркавання было вырашана яе правесці 1 ліпеня 2016-га. Як вядома, з беларускіх грошай "знікнуць" чатыры нулі, будуць уведзеныя ў абарот новыя банкноты (узору 2009 года) і манеты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі