Лукашэнка выказаў спачуванні Мексіцы ў сувязі з гібеллю дзяцей

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе выказаў спачуванні прэзідэнту Мексікі Феліпе Кальдэрону Інахасу, родным дзяцей, якія загінулі падчас пажару ў горадзе Эрмасільё.

Трагедыя здарылася 5 чэрвеня. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, пажар пачаўся на шынным заводзе, потым агонь перакінуўся на прылеглы будынак дзіцячага садка. Там было больш за 150 дзяцей ад паўгода да пяці гадоў. Паводле апошніх даных, 31 дзіцё загінула — дзеці задыхнуліся ад атрутнага дыму. Каля 50 малых атрымалі атручэнні, раненні і апёкі рознай ступені цяжкасці.

Інцыдэнт расследуе генпракуратура Мексікі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі