Лукашэнка выказаў спачуванні Францыі

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнту Французскай Рэспублікі Франсуа Аланду ў сувязі гібеллю людзей пры тэрарыстычным нападзе на рэдакцыю выдання Charlie Hebdo, паведамляе БЕЛТА.

"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі жахлівую вестку пра тэрарыстычны напад на рэдакцыю выдання Charlie Hebdo, у выніку якога загінулі і пацярпелі людзі. Мы рашуча асуджаем любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму", — гаворыцца ў спачуванні.

Фота з афіцыйнага сайта кіраўніка Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі