Лукашэнка: Вы ў курсе, колькі перасаджалі начальнікаў, галоўных лекараў?

Лукашэнка: Вы ў курсе, колькі перасаджалі начальнікаў, галоўных лекараў?

25 студзеня Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра карупцыю ў беларускай медыцыне. Адбылося гэта падчас уручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесараў навуковым і навукова-педагагічным работнікам. Паколькі на мерапрыемстве было шмат прадстаўнікоў медыцынскай галіны, Лукашэнка не стрымаўся і выказаўся пра карупцыю (у Мінску якраз праходзяць судовыя працэсы). Пры гэтым першая частка яго прамовы была ў форме дыялогу з прысутнай Людмілай Макарынай-Кібак, старшынёй пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізкультуры, сямейнай і маладзёжнай палітыкі Палаты прадстаўнікоў. Яна — доктар медыцынскіх навук, дацэнт.

"Вы не толькі вучоны, але і вялікі начальнік, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Што адбываецца ў Міністэрстве аховы здароўя? Вы ў курсе справы? Колькі перасаджалі [за карупцыю] начальнікаў і так званых прасунутых, таленавітых арганізатараў, галоўных лекараў я маю на ўвазе, артапедаў і іншых".

Па словах Макарынай-Кібак, пра гэтыя факты ёй вядома. Але яна ўпэўненая, што падобнага ў сферы аховы здароўя больш не будзе.

"Гэта не справа, калі на святой справе людзі набіваюць кішэні, набываючы невядома як лекавыя прэпараты, павялічваючы на чвэрць ці не траціну іх кошт. І медыцынскае абсталяванне", — працягваў Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ўсё грамадства ведае пра карупцыю ў медыцыне.

"Даравання лекарам не будзе. Забудзьце пра сваю карпаратыўнасць, — гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Я не той прэзідэнт, які будзе кленчыць перад вамі таму, што вы лекары, і заплюшчваць вочы на тыя агіднасці, якія дзеюцца ў ахове здароўя".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі