Лукашэнка сёння правядзе афіцыйныя перамовы з Эмірам Катара

Лукашэнка сёння правядзе афіцыйныя перамовы з Эмірам Катара

Аляксандр Лукашэнка сёння правядзе афіцыйныя перамовы з Эмірам Катара Тамімам бен Хамадам аль-Тані, паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Напярэдадні беларускі кіраўнік прыбыў у гэтую краіну. У аэрапорце Лукашэнку сустрэлі міністр фінансаў Катара Алі Шарыф аль-Імада і іншыя афіцыйныя асобы.

Чакаецца, што па выніках візіту будзе падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў. Сярод іх — дамовы аб супрацоўніцтве ў галіне фінансаў і аховы здароўя. Вядома таксама, што бакі разглядаюць магчымасць новых інвестыцыйных праектаў. Гэта ўкладанні ў розныя сферы, як у рэальны сектар эканомікі, так і ў сферы забаў, турызму, аховы здароўя.

На парадку дня двухбаковага супрацоўніцтва таксама пытанні пашырэння гандлёвага ўзаемадзеяння. У тым ліку абмяркоўваюцца пастаўкі ў Катар кар'ерных самазвалаў і пагрузчыкаў БелАЗ, аўтатэхнікі МАЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі