Лукашэнка: Спробы ізаляваць Беларусь — тупіковы шлях

Лукашэнка: Спробы ізаляваць Беларусь — тупіковы шлях

Аляксандр Лукашэнка распавёў пра асаблівасці знешняй палітыкі Беларусі, звязанай з яе геаграфічным становішчам.

"Мы мусім быць мудрымі палітыкамі, калі жывем у гэтым катле, каб нас не зварылі і не з'елі. Мы ведаем, што такое Расія, мы ведаем, што для нас Захад і мы будзем кіравацца сваімі інтарэсамі. Захад убачыў у нашай асобе сумленнага партнёра. Мы заўжды казалі, што спробы ізаляваць Беларусь — гэта тупіковы шлях, як і ізаляцыя іншых краін. Не трэба заганяць сабе ў кут. Наша краіна — самы надзейны маршрут, які злучае Еўропу і Азію”.

Кіраўнік Беларусі падчас інаўгурацыі неаднаразова згадваў сітуацыю ва Украіне ў якасці адмоўнага прыкладу сацыяльна-эканамічных рэформаў, а таксама неабачлівай знешняй палітыкі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі