Лукашэнка спадзяецца палепшыць імідж Беларусі з дапамогай Цімаці Бэла

Вядомы брытанскі дзеяч PR-індустрыі Цімаці Бэл папрацуе над паляпшэннем іміджу Беларусі на Захадзе.

Такую прапанову ён атрымаў ад Аляксандра Лукашэнкі. На сустрэчы з ім Лукашэнка заявіў, што ніводная з сучасных дзяржаваў не можа абысціся без прафесійных PR-паслуг. "Вам спадабаецца працаваць у Беларусі - з народам і ўладамі нашай краіны, Вы зможаце ўпэўніцца, што Беларусь - сапраўды еўрапейская дзяржава", - сказаў ён.

Адзначым, што Цімаці Бэл быў дарадцам па PR былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр. Яго апошнімі буйнымі кліентамі былі гнаны расійскі алігарх Барыс Беразоўскі, урад Саудаўскай Аравіі і экс-прэм'ер Таіланда Таксін Чынават.

Хартыя-97