Вы тут

Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Францыі і Літве

Здымак з архіву БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новых амбасадараў у Францыі і Літве. У Парыж едзе Ігар Фісенка (ён па сумяшчальніцтве будзе займаць і пасаду пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры ЮНЭСКА), у Вільню — Валерый Бараноўскі, інфармуе БЕЛТА. Бараноўскі дагэтуль працаваў начальнікам упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта. Фісенка быў начальнікам галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС.

Падчас прызначэння Валерыя Бараноўскага Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра беларуска-літоўскія дачыненні. "Гэта справа Літвы,гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Хочуць з намі супрацоўнічаць, хочуць выбудоўваць добрасуседскія адносіны — калі ласка, мы адкрытыя для гэтага. Не хочуць, — я думаю, у нас ёсць маса варыянтаў. Абыдземся. Тым больш што наша асноўнае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва ляжыць на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе".

Па словах Лукашэнкі, для добрасуседскіх адносінаў Літва мусіць іх дэпалітызаваць і будаваць без "незразумелых патрабаванняў па атамнай станцыі". Гэтыя патрабаванні ён назваў бязглуздзіцай. "Навошта намотваць гэтую атамную станцыю?!", — эмацыйна сказаў беларускі кіраўнік.

Таксама Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь зацікаўленая ў развіцці эканамічнага супрацоўніцтва з Францыяй.

"Не скажу, што там вельмі высокі ўзровень нашага супрацоўніцтва, але ўсё-такі [Павел] Латушка (папярэдні пасол) быў там прыкметны. Можна так сказаць. І ёсць нават канкрэтныя напрамкі ў эканоміцы. Нас цікавіць перш за ўсё эканоміка", — сказаў ён.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 15.01: