Лукашэнка прызначыў міністра працы і сацыяльнай абароны

Лукашэнка прызначыў міністра працы і сацыяльнай абароны

Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэтую пасаду заняла Ірына Касцевіч, якая дагэтуль працавала намеснікам міністра эканомікі, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Касцевіч нарадзілася ў Мінску ў 1967 годзе. Каля 20 гадоў працавала ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу (пазней — у Нацыянальным статыстычным камітэце), прайшла шлях ад вядучага спецыяліста да намесніка міністра. Са студзеня 2015 года працавала ў Міністэрстве эканомікі.

Як вядома, Марыяну Шчоткіну вызвалілі ад пасады міністра працы ў кастрычніку 2016 года, "у сувязі з пераходам на выбарную пасаду" — у Савет Рэспублікі. У снежні міністрам працы стаў Валерый Малашка, аднак у студзені 2017-га Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго міністрам аховы здароўя. "Я прыношу свае прабачэнні, што так атрымалася, але грамадства лічыць, што Малашка павінен быць міністрам аховы здароўя. І я з гэтым грамадствам згодны", — сказаў тады кіраўнік дзяржавы. Пасада была вакантная паўтара месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі