Лукашэнка пра сваё дзяцінства: З’ядаў 10-12 порцыяў марозіва адразу

Лукашэнка пра сваё дзяцінства: З’ядаў 10-12 порцыяў марозіва адразу

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання пасёлка Балбасава ў Аршанскім раёне раптам згадаў сваё дзяцінства.

“Гэта маё дзяцінства.  Я сюды з Александрыі кіламетраў сем-восем ездзіў. Калі маці атрымлівала сціплы заробак, давала мне 5 рублёў за тое, што я дапамагаў даіць кароваў. Я прыязджаў сюды, з’ядаў 10-12 порцыяў марозіва”, — цытуе Лукашэнку агенцтва БЕЛТА.

“Простакутнічкі. Цяпер таксама выпускаюць. Я з’ядаў 10 ці 12 порцыяў адразу і ехаў дадому. На гэтым месцы цяпер стаіць прыпынак, а тады быў нейкі шапік. І там заўсёды прадавалася марозіва”, — падзяліўся ўспамінамі кіраўнік краіны.

4 лістапада Лукашэнка зноў наведаў Віцебшчыну. У пятніцу ён быў у абласным цэнтры і праінспектаваў мясцовы футравы камбінат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі