Лукашэнка — пра Канстытуцыю і рэферэндум: "Мы яе зробім за два гады"

Лукашэнка — пра Канстытуцыю і рэферэндум: "Мы яе зробім за два гады"

Новую Канстытуцыю Аляксандр Лукашэнка разлічвае атрымаць праз два гады. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі на "Беларуськалій" у Салігорск. 

Кіраўнік дзяржавы распавёў, што яму прапанавалі некалькі варынятаў Канстытуцыі, але змены ў праекце недадстакова рашучыя. 

"Мы яе зробім за два гады. Некалькі варыянтаў мне ўжо прапанавана — яны не пасуюць. Людзі проста баяцца ўносіць больш рашучыя змены ў Канстытуцыю. Я думаю, нам гэта трэба зрабіць. Да прыняцця Канстытуцыі мы наогул шмат зробім у плане перадачы паўнамоцтваў уніз — да старшыняў райвыканкамаў, губернатара", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Па яго словах, у новай Канстытуцыі будуць пераразмеркаваныя паўнамоцтвы прэзідэнта, парламента і ўрада. 

Згадаў кіраўнік дзяржавы і сваіх канкурэнтаў на сёлетніх выбарах. "Яна будзе прымацца на рэферэндуме, мы павінны дакладна вызначыць, якім шляхам будзем ісці. Ці мы пойдзем шляхам, як прапануюць сёння мае "альтэрнатыўшчыкі", праз прыватызацыю, рэформы і гэтак далей — гэта не са мной, я не пайду на злом сацыяльнага ўкладу нашай краіны", — заявіў ён.

Асобна Лукашэнка загаварыў пра ініцыятыву Віктара Бабарыкі вярнуцца да Канстытуцыі 1994 года. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэта будзе крок назад, бо 1990-я былі не лепшымі гадамі для Беларусі. 

"Я не хачу вяртання да гэтых часоў, не хачу, каб вы туды вярталіся, як бы тут некаторыя "альтэрнатыўныя" ні прапаноўвалі: "Нам трэба вярнуцца ў 1994 год і вярнуць тую Канстытуцыю". Можа, камусьці хочацца вярнуць — хай вернуць, толькі не трэба казаць пра рэформу і рух наперад, калі мы народ вядзем назад", — падкрэсліў Лукашэнка.

Дарэчы, сам беларускі кіраўнік пастаянна нахвальвае савецкі досвед і апелюе да савецкіх грамадскіх мадэляў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі