Лукашэнка пра апазіцыю: "Калі прайшлі ў парламент не ведалі, што рабіць"

Лукашэнка пра апазіцыю: "Калі прайшлі ў парламент не ведалі, што рабіць"

Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 5-га і 6-га скліканняў, сказаў, што ў парламент трапіла мала апазіцыі, бо яна далёкая ад інтарэсаў народа. А прайшлі толькі тыя яе прадстаўнікі, якія аказаліся бліжэй да гэтых інтарэсаў — "сапраўдная апазіцыя, а не воргаі таго, што робіцца ў краіне".

Апазіцыя, калі прайшла ў парламент не ведала, што рабіць. А што яны будуць рабіць, калі атрымаюць уладу, задаецца пытаннем кіраўнік Беларусі.

"Сёння і апазіцыя прадстаўленая ў парламенце. Чаму так мала? Я б хацеў, каб было болей. Але адказ просты — надта ўжо далёкая апазіцыя ад інтарэсаў народа. І той, хто аказаўся бліжэй да гэтых інтарэсаў, хто сапраўдная апазіцыя, а не вораг усяго, што робіцца ў Беларусі, той трапіў у парламент. Я ведаю іх з дзяцінства, яны не ведаюць, што рабіць. І ў гэтыя рукі ніякую ўладу я аддаць не магу", — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што слухаў выступы некаторых прадстаўнікоў апазіцыі: "Слухаў, слухаў і вымушаны быў пераключыць на іншы канал". А выбары “сапраўды праводзілі так, каб спадабацца захаду і не толькі захаду, а каб нашыя выбары спадабаліся ва ўсім свеце”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі