Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з “золатам” у біятлонным масстарце

Лукашэнка павіншаваў Домрачаву з “золатам” у біятлонным масстарце

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў біятланістку Дар’ю Домрачаву з заваяваным залатым медалём у гонцы з масавым стартам, якая прайшла 21 студзеня ў Антхольцы ў рамках 6-га этапа Кубка свету.

“У апошняй перадалімпійскай гонцы ў няпростых умовах ты ні на секунду не перастала працаваць, выявіўшы высокую волю да перамогі і гатовасць да дасягнення найвышэйшых вынікаў. Ты падарыла радасць мільёнам грамадзян нашай краіны і тваіх прыхільнікаў за мяжой, якія з заміраннем сэрца сочаць за тваімі выступамі”, — гаворыцца ў віншаванні.

“Мы ўсе з нецярпеннем чакаем пачатку зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года і зычым нашай біятлоннай камандзе яскравых перамогаў на трасах Пхенчхана. Моцнага здароўя вам, шчасця і поспехаў!” — цытуе тэкст віншавання БЕЛТА.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі