Лукашэнка патрабуе ўзняць вёску на “новы ўзровень”

Лукашэнка патрабуе ўзняць вёску на “новы ўзровень”

Развіццё вёскі ў Беларусі неабходна ўзняць на новы ўзровень, заявіў Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада на нарадзе аб перспектывах развіцця малых населеных пунктаў Аршанскага і Шклоўскага раёнаў.

Кіраўнік дзяржавы ў самым пачатку нарады падкрэсліў, што пытанне стаіць значна шырэй, чым развіццё сельгасвытворчасці і тэрыторый у асобна ўзятых населеных пунктах адпаведных раёнаў.

"У свой час мы пачалі мадэрнізацыю нашай сельскай гаспадаркі, прайшлі пэўны шлях. Мы пачыналі фактычна з нічога. Больш за тое, даводзілася перабудоўваць тое, што маем. Атрымалі пэўны досвед развіцця нават не сельскагаспадарчай вытворчасці, а вёскі ў цэлым, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — І тое, што мы зрабілі за гэты час, дазволіла нам захаваць вёску. Калі б мы тады не ўзяліся за гэтую працу, у нас у вёсцы не засталося б практычна ніводнага чалавека. Мы захавалі вёску. Наколькі гэта магчыма, захавалі вёскі. А зрабіўшы нямала ў аграгарадках, змянілі вёску".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі