Лукашэнка патрабуе эфектыўных захадаў па развіцці Гродзеншчыны

Лукашэнка патрабуе эфектыўных захадаў па развіцці Гродзеншчыны

Аляксандр Лукашэнка патрабуе прыняцця эфектыўных захадаў для сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці. Пра гэта кіраўнік краіны заявіў 13 жніўня падчас нарады аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну, якая праходзіць у Ваўкавыскім райвыканкаме.

“Мяне турбуе, што ў такім моцным рэгіёне, як Гродзеншчына, па выніках першага паўгоддзя не выкананыя пяць з васьмі ключавых паказнікаў эфектыўнасці працы, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА. — Ніжэй за мінулы год спрацавала эканоміка ў цэлым: тэмп росту валавога рэгіянальнага прадукту склаў 97,5% пры заданні на першае паўгоддзе амаль 101%”.

Сярод іншага Лукашэнка заявіў, што ў Гродзеншчыны найгоршыя вынікі працы па залучэнні наўпроставых замежных інвестыцый. Таксама там зніжаюцца аб’ёмы падрадных працаў, увод у эксплуатацыю жылля, спадае рэальны заробак і расце колькасць стратных арганізацый.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі