Лукашэнка паляцеў у Кітай

Лукашэнка паляцеў у Кітай

Аляксандр Лукашэнка сёння накіраваўся ў Кітайскую народную рэспубліку з рабочым візітам, які разлічаны на 13-16 траўня. Як паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны, яго самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

У Пекіне Лукашэнка прыме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва “Адзін пояс і адзін шлях”, дзе выкладзе прапановы беларускага боку наконт паглыблення і пашырэння супрацоўніцтва ў Еўразіі з акцэнтам на сумесным мірным узаемавыгадным развіцці.

Запланаваная сустрэча беларускага кіраўніка са старшынёй КНГ Сі Цзіньпінам. Яны разгледзяць перспектывы супрацоўніцтва ў розных сферах. Таксама мяркуецца, што Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з шэрагам іншых сусветных лідараў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі