Лукашэнка палічыў адміністрацыйныя правапарушэнні: за пяць гадоў — 16 мільёнаў

Лукашэнка палічыў адміністрацыйныя правапарушэнні: за пяць гадоў — 16 мільёнаў

16 мільёнаў адміністрацыйных правапарушэнняў за пяць гадоў. Такую статыстыку прывёў Аляксандр Лукашэнка на сённяшняй нарадзе па пытаннях ужывання мераў адміністрацыйнай адказнасці.

Ён падкрэсліў, што за дзесяць гадоў колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў павялічылася амаль удвая. За няпоўныя пяць гадоў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута каля 3,5 мільёна грамадзян — больш за 50% усяго працаздольнага насельніцтва. "І гэта мы гаворым пра міралюбных і законапаслухмяных беларусаў?!" — цытуе абурэнне Лукашэнкі Telegram-канал "Пул Первого".

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў разабрацца, што стаіць за гэтымі данымі, і прыняць меры.

Асноўную масу такіх парушальнікаў складаюць парушэнні правілаў дарожнага руху — больш за 80%. "Мяркую, так званыя лісты шчасця ад Дзяржаўнай аўтаінспекцыі хоць аднойчы атрымліваў практычна кожны, хто сядзеў за рулём аўтамабіля", — прыводзіць БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі