Лукашэнка паабяцаў падтрымаць развіццё фермерства ў Беларусі

Лукашэнка паабяцаў падтрымаць развіццё фермерства ў Беларусі

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў падтрымаць развіццё фермерства ў Беларусі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 29 ліпеня падчас паездкі па Мінскай вобласці, дзе ён наведаў фермерскую гаспадарку “Цнянскія экапрадукты” ў Лагойскім раёне. Лукашэнка адзначыў, што фермеры могуць быць карыснымі ў аднаўленні нерэнтабельных або нізкарэнтабельных сельгаспрадпрыемстваў. Па яго словах, ёсць траціна або чвэрць гаспадарак, з якімі не спраўляецца дзяржава і якія могуць узняць прыватнікі.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што “ў дзяржавы павінна быць жорсткая падушка бяспекі”, таму аддаваць гаспадаркі трэба толькі фермерам, якія сябе зарэкамендавалі.

“І не спяшайцеся аддаваць замежнікам. А калі аддаеце, то жалезабетонна пад умовы. Вёска ў нас выходзіць на нармальны ўзровень развіцця. Не страчвайце кіраванне ў сельскай гаспадарцы”, — цытуе кіраўніка Беларусі БЕЛТА.

Пры гэтым Лукашэнка адзначае, што з прыватнікамі часам прасцей працаваць, чым з дзяржаўным кіраваннем, аднак “трэба бачыць эфектыўнасць, харчовую бяспеку дзяржавы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі