Лукашэнка: Няма траіх дзяцей, не можаш быць міністрам! (відэа)

Лукашэнка: Няма траіх дзяцей, не можаш быць міністрам! (відэа)

19 красавіка падчас паслання народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка эмацыйна выказаўся на тэму нараджальнасці ў Беларусі. Ён абураўся, што ў нашай краіне не могуць забяспечыць жыллём усе шматдзетныя сем'і. Лукашэнка выступае за тое, каб было спынена будаўніцтва для іх льготнага жылля, а будавалі для такіх сем'яў камфортнае жыллё.

"Вы паглядзіце кожны на сябе, колькі ў вас дзяцей! — гаварыў Лукашэнка прысутным дэпутатам, сенатарам, міністрам. — Наталля Іванаўна [Качанава, кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта] часта мы думаем: вось дзяржаўныя службоўцы, не служыў у арміі, не пускаць яго на дзяржслужбу! Вось тады глядзець: няма дзяцей, няма траіх (а ў [прэм'ер-міністра Сяргея]Румаса чацвёра), не можаш быць міністрам ці яшчэ кімсьці!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі