Лукашэнка: Некаторыя рэктары параслі цінай, а ў выкладчыкаў жоўтыя канспекты

Лукашэнка: Некаторыя рэктары параслі цінай, а ў выкладчыкаў жоўтыя канспекты

Некаторыя рэктары параслі цінай, а ў выкладчыкаў жоўтыя канспекты. Кіраўнік дзяржавы крытыкуе айчынную вышэйшую адукацыю і заклікае яе арыентавацца на заўтрашні дзень. У сераду Аляксандр Лукашэнка выступіў на II з’ездзе навукоўцаў Беларусі.

“У нас кіраўніцтва ВНУ, рэктары забранзавелі і некаторыя параслі цінай, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Я ўжо не гавару пра выкладчыкаў. Яны не рыхтуюць людзей, якія ўжо сёння працаваць могуць, не гаворачы ўжо пра заўтрашні дзень”. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што выкладчыкі “са сваімі жоўтымі канспектамі плятуцца ў хвасце падзей”.

Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што змены наспелі. Што студэнтаў трэба навучаць на практыцы ўжо з першых курсаў. Але праблема ў тым, што навука ў ВНУ і выкладанне “катастрафічна адсталі ад развіцця нашай вытворчасці і яе мадэрнізацыі”. Лукашэнка падкрэсліў: праграмы ў ВНУ трэба перапрацоўваць, “арыентаваць адукацыю на заўтрашні дзень”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі