Лукашэнка некалькі дзён правядзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах

Лукашэнка некалькі дзён правядзе ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах

Аляксандр Лукашэнка ў канцы кастрычніка будзе знаходзіцца ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Ён атрымаў запрашэнне ад кіраўніцтва ААЭ правесці некалькі дзён у іх краіне і даў згоду. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. Падчас працоўнага візіту запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам краіны і прадстаўнікамі бізнес-колаў. Будуць абмеркаваныя двухбаковыя адносіны краін, рэалізацыя ранейшых дамоўленасцяў. Лукашэнка збіраецца пагаварыць пра нейкія “ўзаемавыгадныя перспектыўныя праекты”.

Папярэдні раз Аляксандр Лукашэнка наведваў ААЭ з працоўным візітам роўна год таму, а перад гэтым — восенню 2014-га, калі прабыў там больш за тыдзень.

Дарэчы, за першыя восем месяцаў бягучага года беларускі экспарт у ААЭ склаў амаль 45 мільёнаў долараў. Ён вырас на 318% у параўнанні з аналагічным перыядам 2016-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі