Лукашэнка нагадаў кітайцам, што Беларусь — гэта цэнтр Еўропы

Лукашэнка нагадаў кітайцам, што Беларусь — гэта цэнтр Еўропы

1 сакавіка Аляксандр Лукашэнка даў вялікае інтэрв'ю Цэнтральнаму тэлебачанню Кітая. Адно з пытанняў датычыла праекта пабудовы Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку "Вялікі камень". Лукашэнка падкрэсліў, што беларускае кіраўніцтва чакае ў яго "самых сур'ёзных інвестыцый", інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка: "Тут павінны быць створаны, і гэта наша жорсткае патрабаванне з Сі Цзіньпінам, прадпрыемствы, якія выпускаюць прадукцыю новага пакалення. Чаму? Трэба разумець, што Беларусь — гэта цэнтр Еўропы, а Еўропа, Еўрапейскі саюз, гэта высокатэхналагічны саюз. Ствараць тут прадукцыю мінулага стагоддзя і спрабаваць пасля прадаць на гэтых рынках бесперспектыўна".

Па словах кіраўніка Беларусі, прадаць можна будзе толькі прадукцыю "вельмі высокага ўзроўню".

Лукашэнка таксама адзначыў, што згаданы беларуска-кітайскі праект з'яўляецца адкрытым для ўсіх партнёраў і ніякіх раздзяляльных бар'ераў ставіцца не будзе.

 

Лукашэнка нагадаў кітайцам, што Беларусь — гэта цэнтр Еўропы
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі