Лукашэнка: "Мяне не ўсе разумеюць"

Лукашэнка: "Мяне не ўсе разумеюць"

7 жніўня адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і амбасадара Вялікабрытаніі Фіёны Гіб, дыпламатычная місія якой у Беларусі заканчваецца. Беларускі кіраўнік шмат гаварыў пра Еўрасаюз і "брэксіт".  

"Вы ведаеце, што я не прыхільнік распаду Еўрасаюза, цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Хоць гэта крыху выглядае дзіўна. Мяне не ўсе разумеюць. Гавораць, [што] яны табе столькі зла прынеслі, і дыктатарам лічылі (можа, яшчэ хтосьці лічыць), і плот пабудавалі, і дачыненні сапсаваліся, санкцыі ўводзілі. Але з гэтага нельга зыходзіць".

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ЕС — "апірышча планеты" і ён выступае за яго захаванне. І выхад з Еўрасаюза Вялікабрытаніі ён лічыць вялізнай стратай. Беларускі кіраўнік бачыць вялікія магчымасці для развіцця беларуска-брытанскіх дачыненняў і хацеў бы іх актывізаваць. Ён папрасіў Фіёну Гіб давесці да свайго кіраўніцтва гэтую думку і што "важна не губляць час". Тым больш, што "знікла брусельская... бюракратыя". "Вы можаце прымаць рашэнні больш свабодна", — адзначыў Лукашэнка.  

Кіраўнік Беларусі цёпла выказаўся пра працу Фіёны Гіб у Беларусі: "Тое, што зроблена за час вашага знаходжання і службы ў Беларусі, не было зроблена дагэтуль нікім... Гэта шмат у чым дзякуючы вам... Толькі дзякуючы вашай актыўнасці, настойлівасці, адкрытасці, шчырасці і справядлівасці...".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што па аб'ёмах тавараабароту з Беларуссю Вялікабрытанія займае трэцяе месца (наперадзе — Расія і Украіна). Праблемы ўзніклі з-за праблемы з бруднай нафтай. "Таму нам патрэбна дыверсіфікацыя", — заявіў Лукашэнка. Ён спадзяецца, што Вялікабрытанія падтрымае Беларусь у развіцці яе дачыненняў з ЗША.

Лукашэнка: "Мяне не ўсе разумеюць"
Фіёна Гіб / БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі