Лукашэнка: Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці (відэа)

14 траўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, прысвечаную бягучай сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва. Ён запатрабаваў ад ураду зрабіць усё магчымае і немагчымае, каб у нашай краіне захаваліся кваліфікаваныя кадры. Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў выявіць сапраўдныя прычыны працэсаў, якія адбываюцца і выпрацаваць меры неадкладнага рэагавання.

Лукашэнка: "Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і ў працоўных калектывах. Гэта найважнейшая задача ўраду і органаў улады на месцах. І справа не ў сацыяльнай напружанасці. Справа ў тым, што кожны чалавек мусіць мець права на працу, мець магчымасць атрымаць гэтую працу, як сродак атрымання даходаў, каб утрымліваць сям'ю".

На нарадзе было агучана, што сітуацыю на рынку працы ў рэгіёнах вывучае спецыяльная група чыноўнікаў. Лукашэнку паведамілі, што яна "кіруемая і дастаткова стабільная", а беспрацоўе ўтрымліваецца "ў сацыяльна прымальных межах".


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі