Лукашэнка: мне разведка наша здабыла на Захадзе закрыты даклад пра Беларусь

Лукашэнка: мне разведка наша здабыла на Захадзе закрыты даклад пра Беларусь

Кіраўніцтва Беларусі ніколі не думала пра ўступленне ў Еўрасаюз. Такую заяву зрабіў у пятніцу падчас сустрэчы з навучэнцамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце РБ Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, яму задаваў падобнае пытанне нейкі прадстаўнік ЕС. Лукашэнка адказаў, што беларускае кіраўніцтва такой мэты не ставіла.

"Але калі задаюць такое пытанне, значыць, яно ў іх сфармавалася дзесьці, цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Сапраўды, калі б мы ўступілі сёння ў Еўрасаюз, яны б з намі ўвогуле ніякіх праблем не мелі".

Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка шчыра расказаў, што часам чытае закрытыя дакументы з Захаду. Адзін з такіх выпадкаў адбыўся "год-два таму".

"Мне разведка наша даклала аднойчы адзін матэрыял, дзе яны [у ЕС ці на Захадзе] ацэньваюць Беларусь, — раскрывае таямніцу Лукашэнка. — І што мяне здзівіла... гавораць: самая прасунутая краіна ва Усходняй Еўропе і вакол Еўрасаюза, гатовая без усялякіх зменаў заканадаўства, яшчэ чагосьці ўступіць у Еўрасаюз, — гэта Беларусь".

І гэта была не проста інфармацыя. Па словах Лукашэнкі, ён прачытаў даклад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі