Вы тут

Лукашэнка: лёд і лядоўня — найлепшыя антывірусныя лекі

Аляксандр Лукашэнка падчас хакейнага матча / БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка назваў чарговы антыкаранавірусны сродак — лёд і лядоўня. Пра гэта ён распавёў у размове з журналісткай тэлеканала АНТ.

Ці ёсць нешта, што вас можа спыніць ад выхаду на лёд? — запыталася журналістка.

Мяне? Можна, але навошта? Я не разумею! Тут няма вірусаў ніякіх. Вось ты ж не заўважыла, што яны лётаюць? І я таксама не бачу. Гэта лядоўня — гэта самае лепшае здароўе. Спорт, асабліва лёд, лядоўня гэтая — антывірусныя лекі, самыя сапраўдныя.

Дагэтуль кіраўнік краіны параіў беларусам для прафілактыкі каранавіруса хадзіць у лазню, выпіваць па 50 грам гарэлкі і фізічна працаваць на свежым паветры.

28 сакавіка каманда Аляксандра Лукашэнкі выйшла ў фінал аматарскага хакейнага турніру на прызы спартыўнага прэзідэнцкага клуба. Яна абыграла каманду Гродзенскай вобласці з лікам 12:3. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.