Лукашэнка: Каму хочацца пастраляць — ёсць Данецкі аэрапорт

Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным як мага хутчэй спыніць гібель у Украіне мірных грамадзян. Пра гэта ён заявіў у сераду на нарадзе ў Мінску, перадае БЕЛТА.

"Расія не лічыць сябе бокам канфлікту ва Украіне і падштурхоўвае ўкраінскія ўлады да дыялогу — у гэтым выпадку, з кіраўніцтвам Луганскай і Данецкай рэспублік. Тое, што дыялог трэба весці і спыняць гібель дзяцей і старых, ні ў чым не вінаватых, — гэта факт. І тут я абсалютна падтрымліваю пазіцыю Расійскай Федэрацыі. Больш за тое! Калі казаць па-мужчынску, калі камусьці хочацца адзін аднаму пысы набіць ці пастраляць, я думаю, для гэтага ёсць ужо Данецкі аэрапорт — хай там адзін аднаго страляюць. Але недапушчальная страляніна па населеных пунктах, дзе жывуць ні ў чым не вінаватыя людзі", — заявіў беларускі кіраўнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі