Лукашэнка: Калі кіраўнік варушыцца, то да яго і прэтэнзій быць не можа

25 сакавіка Аляксандр Лукашэнка наведаў ААТ "Пеленг", якое займаецца оптыка-электронным прыборабудаваннем. Падчас наведвання ён паведаміў, што ў Беларусі будуць падтрымліваць толькі перспектыўныя навукаёмістыя прадпрыемствы, а таксама прадпрыемствы, якія працуюць на мясцовай сыравіне.

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы цікавіўся эканамічнымі паказчыкамі работы ААТ "Пеленг" і ў цэлым прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама, праблемнымі пытаннямі ў галіне.

Лукашэнку далажылі таксама пра выкананне яго даручэнняў наконт рэалізацыі праектаў стварэння айчыннай касмічнай тэхнікі. Кіраўнік Беларусі азнаёміўся з узорамі касмічнага абсталявання, тэхналагічнымі працэсамі зборкі касмічнай тэхнікі, вырабу буйнагабарытнай аптычнай тэхнікі. Паказалі яму таксама новыя і перспектыўныя ўзоры ўзбраенняў, якія выпускаюць прадпрыемствы абароннага сектара, оптыка-электронную апаратуру, зробленую ў ААТ "Пеленг".

Лукашэнка распавёў, што ён прыехаў паглядзець на "Пеленг" як на лепшае прадпрыемства, каб потым мог параўнаць, калі будзе наведваць горшыя. "Вы, вядома, малайцы. Калі кіраўнік варушыцца, то да яго і прэтэнзій быць не можа", — пахваліў Лукашэнка работнікаў "Пеленга" і яго дырэктара Уладзіміра Пакрышкіна.

"Я прыехаў паглядзець, што вы робіце сваімі рукамі, каб яшчэ раз пераканацца ў думцы, што наша беларуская нацыя можа рабіць усё, што робяць у свеце, у тым ліку ў касмічнай сферы", — паведаміў кіраўнік Беларусі.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі