Лукашэнка хоча стаць «паралельным прэзідэнтам» саюзнай дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка гатовы аб'яднаць Беларусь і Расію, калі яму знойдуць у яе кіраўніцтве адпаведную пасаду. Такую заяву зрабіў вядомы расійскі палітолаг, дэпутат Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расія» Сяргей Маркаў. Паводле Маркава, Расія выступае за максімальна хуткае ўз'яданне дзвюх краінаў. Але Лукашэнку не спадабалася, па-першае, расійская грамадская мадэль, па-другое, прапанаванае месца ў аб'яднанай дзяржаве.

Сяргей Маркаў перакананы, што шанцаў ачоліць аб'яднаную саюзную дзяржаву, якія былі ў Лукашэнкі ў часы прэзідэнцтва Ельцына, у яго цяпер няма.

Высвятляецца, што Масква ўжо прапаноўвала кіраўніку Беларусі пасады прэм'ер-міністра і віцэ-прэзідэнта. Аднак Аляксандр Лукашэнка захацеў сумясціць гэтыя пасады, г. зн. стаць «паралельным прэзідэнтам».

«Але Масква не гатовая пайсці на гэта. Так што гэтае пытанне засталося ў падвешаным стане», — сказаў Маркаў у інтэрв'ю агенцтву БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі