Лукашэнка: гэта модна цяпер — жыць анлайн у інтэрнэце
Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданні ўдзельнікам Рэспубліканскага балю выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, які прайшоў 25 чэрвеня.
"Нашай беларускай моладзі я хачу пажадаць, каб, мадэлюючы сваю будучыню, вы разумелi: усё, што мы робім, — робім не для прыгожай карцінкі ў сацыяльных сетках, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Хоць гэта і модна цяпер — жыць анлайн у інтэрнэце. Але мары трэба ўвасабляць у рэальным жыцці, і вам давядзецца гэта рабіць, працаваць на канкрэтны, карысны людзям вынік. Тады з вашых асабістых поспехаў складзецца шчаслівая будучыня ўсёй краіны".
На Рэспубліканскі баль трапілі найлепшыя выпускнікі ВНУ — 226 з 56 тысяч хлопцаў і дзяўчат.