Лукашэнка думае над стварэннем “міністэрства будучыні”

Лукашэнка думае над стварэннем “міністэрства будучыні”

Аляксандр Лукашэнка думае над стварэннем “міністэрства будучыні”. У аўторак кіраўнік дзяржавы сустрэўся са старшынём Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кіраўніком апарату Саўміна Аляксандрам Турчыным. Гаворка ішла пра перспектывы стварэння міністэрства лічбавай эканомікі. Лукашэнка нагадаў, што такую прапанову яму ўнеслі прадпрымальнікі і ён хацеў параіцца, ці варта яго ствараць.

“Хаця яны і прапанавалі фінансаваць яго цалкам. Нават больш, чым трэба, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Ці нам нейкую рэформу правесці, і міністэрствы, якія ў перспектыве ўвогуле будуць працаваць на лічбу, неяк аб’яднаць, стварыць магутнае міністэрства — міністэрства будучыні, перспектыўнае міністэрства”.

Пра планы стварэння міністэрства лічбавай эканомікі Лукашэнка заявіў на нядаўняй сустрэчы з творчай моладдзю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі