Лукашэнка: Для нашай Беларусі не танкі галоўнае, не самалёты, а спецвойскі

Лукашэнка: Для нашай Беларусі не танкі галоўнае, не самалёты, а спецвойскі

Для Беларусі на сённяшні дзень галоўнае не танкі і самалёты, а спецыяльныя войскі. Такую заяву 5 кастрычніка зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання вучэбнага палігона ў Івацэвіцкім раёне. Там кіраўніку дзяржавы паказалі сучасныя новыя ўзоры ўзбраення і вайсковай тэхнікі.

"Для нашай Беларусі не танкі галоўнае, не самалёты, а спецыяльныя войскі, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы павінны ў любым пункце Беларусі (калі нешта раптам адбудзецца) хутка з'явіцца, нанесці ўдар па бандытам і тым, хто асмеліцца да нас сунуцца, і сысці. Гэта значыць хуткасць, манеўранасць. І пад гэтыя войскі — сілы спецыяльных аперацый і іншыя — мы павінны былі ствараць у тым ліку і новую зброю. Але толькі тую, якая патрэбная".

Між іншым, ён паставіў задачу стварэння не толькі беспілотных лятальных апаратаў-разведчыкаў, але і ўдарных дронаў.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускае войска не збіраецца ваяваць за мяжой. "Нам трэба абараніць Беларусь", — сказаў ён. Па словах Лукашэнкі, акрамя Расіі, нашай краіне няма на каго спадзявацца. "І нават на Расію мы не можам на 100% спадзявацца", — кажа кіраўнік дзяржавы, не выключаючы, што з часам там адбудзецца змена ўлады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі