Лукашэнка: Ці трэба нам увязвацца ў стварэнне новых тыпаў трактараў?

Лукашэнка: Ці трэба нам увязвацца ў стварэнне новых тыпаў трактараў?

Нарада па трактарабудаўніцтве прайшла 25 ліпеня ў Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі надаў гэтаму пытанню вялікую ўвагу, бо развіццё трактарабудавання закранае інтарэсы ўсёй дзяржавы, заявіў ён. 

"Нам варта абмеркаваць шэраг пытанняў, якія датычаць развіцця айчыннага трактарабудавання і, у прыватнасці, стварэння новых мадэляў трактараў. Мне няма неабходнасці казаць пра значэнне гэтай галіны для Беларусі. Яна закранае інтарэсы не толькі рэгіёнаў нашай краіны, але і ў цэлым ўсёй дзяржавы", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі. 

Урад падаў на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы выпускаць на базе "Амкадора" новыя віды трактараў. Гэта мае рабіцца ў межах холдынгу па вытворчасці сельскагаспадарчых машын, які ствараецца. У адказ Лукашэнка заявіў, што меркаванні бакоў па гэтым пытанні разыходзяцца. "Урад настойвае на рэалізацыі названага праекта. Адсутнасць адзіных падыходаў у развіцці трактарабудавання выклікае сур'ёзныя асцярогі. Таму ўзнікае пытанне: калі хтосьці на чымсьці настойвае, хай патлумачыць і дакажа, што гэта той шлях, па якім мы павінны ісці", — заявіў беларускі кіраўнік.

Ён пацікавіўся ў чыноўнікаў, як урад бачыць стратэгію развіцця трактарабудавання, якая сёння эканамічная сітуацыя на "Амкадоры" і МТЗ, у чым сутнасць прапановы аб стварэнні холдынгу па вытворчасці сельскагаспадарчых машын. 

"Галоўнае пытанне: трэба нам ці не трэба ўвязвацца ў стварэнне новых тыпаў трактароў. Калі так, то на якой базе іх развіваць? На базе наяўнай школы або ствараць новую? Хоць і на "Амкадоры" ёсць асобныя элементы падобнага досведу", — дадаў Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што Беларусі не патрэбныя нездаровая канкурэнцыя на знешнім і ўнутраным рынках, ператок кадраў з аднаго прадпрыемства на другое. 

Як паведаміў на нарадзе міністр прамысловасці Віталь Воўк, апошні сусветны фінансавы эканамічны крызіс адбіўся і на беларускім трактарабудаванні: у краіне знізіліся аб'ёмы вытворчасці і продажу трактароў. Напрыклад, у 2012 годзе было выпушчана 64 тысячы трактароў, а два апошнія гады аб'ёмы вытворчасці былі на ўзроўні крыху менш за 30 тысяч. Разам з тым ён падкрэсліў, што Беларусь не страціла сваю долю на рынках. Экспарт МТЗ за першае паўгоддзе 2017 года вырас на 28%, пры гэтым у краіны СНД — на 24%, далёкага замежжа — на 8%, у Расію — на 47%, паінфармаваў міністр.

Дарэчы, гаворка пра беларускія трактары ішла і падчас апошняга афіцыйнага візіту Лукашэнкі ў Кіеў. Па яе выніках віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь можа павялічыць пастаўкі трактараў у Беларусь да 12-14 тысяч адзінак у год. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі