Лукашэнка: Беларусаў спрабуюць прадставіць людзьмі "без роду і племені"

Лукашэнка: Беларусаў спрабуюць прадставіць людзьмі "без роду і племені"

Беларусаў дагэтуль спрабуюць прадставіць людзьмі "без роду і племені". І з'яўленне такіх галасоў зусім не выпадковае, заявіў у аўторак Аляксандр Лукашэнка падчас уручэння 5 прэмій за духоўнае адраджэнне, 10 спецпрэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама "Беларускага спартыўнага Алімпа".

"Незалежная Беларусь, якая жыве сваім розумам і працай, не па душы многім, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Пакліканне сапраўднага творцы супрацьстаяць любой хлусні, любой фальшы і крывадушнасці. Тым больш, калі гаворка ідзе пра Айчыну, пра родную зямлю. Менавіта тут і ёсць поле духоўнай бітвы за Беларусь, за нашы каштоўнасці, ідэалы і традыцыі. І выйграць гэтую бітву, выйграць яе ў душах людзей — вось сапраўднае, вялікае пакліканне ўсіх тых, каго мы ўшаноўваем сёння, і тых, хто сабраўся ў гэтай зале".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што агульная задача цяперашніх пакаленняў — зберагчы краіну і перадаць яе наступным пакаленням свабоднай і незалежнай. Лукашэнка ў чарговы раз заявіў, што Рэспубліка Беларусь — гэта "першая ў гісторыі незалежная беларуская дзяржава".

Лукашэнка: Беларусаў спрабуюць прадставіць людзьмі "без роду і племені"
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі