Лукашэнка прысудзіў 5 прэмій за духоўнае адраджэнне і 10 спецпрэмій

Лукашэнка прысудзіў 5 прэмій за духоўнае адраджэнне і 10 спецпрэмій

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прысуджэнні прэмій за духоўнае адраджэнне і спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва. Як адзначае тэлеканал "Беларусь 1", самых высокіх узнагарод пяць. Адну з іх атрымаў настаяцель Свята-Елісееўскага лаўрышаўскага мужчынскага манастыра ігумен Яўсевій. Была адзначана яго дапамога людзям, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Таксама лаўрэатамі прэміі сталі калектывы Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей і інвалідаў, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (за стварэнне "магутнага валанцёрскага руху"). За правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне (сярод іх — маштабная рэканструкцыя Кургана Славы), узнагароду атрымае Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Сярод лаўрэатаў прэміі — загадчык кафедры архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў. Ён стварыў унікальную кнігу "Народнае дойлідства Беларусі".  

Па выніках мінулага года былі прысуджаныя і 10 спецпрэмій кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва.

Прэміі Аляксандр Лукашэнка ўручыць у бліжэйшыя дні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі