Лукашэнка адправіў сына Мікалая вучыцца ў Кітай

Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў КНР у 2019-м / Reuters
Аляксандр і Мікалай Лукашэнкі ў КНР у 2019-м / Reuters

Аляксандр Лукашэнка адправіў сына Мікалая вучыцца ў Кітай. Пра гэта ён прызнаўся ў інтэрв'ю расійскай прапагандысцы Вользе Скабеевай. Малодшы сын Лукашэнкі навучаецца ў Пекінскім універсітэце.

Год таму былі чуткі, што Мікалай Лукашэнка падаў дакументы ў БДУ на спецыяльнасць "Біятэхналогіі" на біялагічным факультэце. Яшчэ раней выказвалася меркаванне, што малодшы сын Лукашэнкі можа падаць дакументы ў медуніверсітэт. Не выключалася, што ён будзе вучыцца ў Расіі. Аднак даверу ад адукацыі ў РБ і РФ у Аляксандра Лукашэнкі не аказалася (вялікая верагоднасць, што яго роля ў выбары краіны была рашаючая).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі