Ліванскага чыноўніка вінавацяць у адмыванні грошай у Беларусі

Кіраўнік Вышэйшага камітэта па аказанні дапамогі Лівана Ібрагім Башыр вымушаны сысці ў адміністрацыйны адпачынак. Гэта адбылося пасля таго, як яго западозрылі ў незаконным пераводзе грошай з дзяржаўных установаў на замежныя рахункі банкаў, у тым ліку ў Беларусі, піша tut.by са спасылкай на выданне The Daily Star.



Мяркуецца, што Башыр перавёў за мяжу дзяржсродкі ў памеры 10 мільёнаў долараў. У прыватнасці, 3,6 мільёна долараў чыноўнік нібы пералічыў на банкаўскі рахунак у Беларусі. Рахункі былі аформленыя на імя Башыра і яго жонкі.



Башыр у 2011 годзе узначаліў камітэт, які размяркоўвае сродкі падчас надзвычайных сітуацый у Ліване. Чыноўнік адмаўляе абвінавачанні. Ён заяўляе, што не пералічваў у Беларусь грошы камітэта, а толькі адправіў у Мінск "сціплую суму" для сына.



У гэтай справе цяпер разбіраюцца сілавыя структуры Лівана.



Фота — dailystar.com.lb

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі