Літва спрасціла пераезд работнікам кампаній з Беларусі і Расіі

Работнікам кампаній з Беларусі і Расіі, а таксама іх сем'ям, будзе прасцей пераехаць на жыхарства і працу ў Літву. Адпаведнае распараджэнне міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце пачынае дзейнічаць з 23 сакавіка — на час надзвычайнага становішча. Спецыяльны спрошчаны парадак прадугледжаны для тых жа айцішнікаў, якія пасля пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне пераязджаюць у Літву. Як піша Delfi, атрымліваць дазвол на працу не трэба, дастаткова будзе падаць просьбу аб выдачы часовага віда на жыхарства ў Літве.

Раней літоўскі міністр эканомікі і інавацый Аушрыне Арманайце заявіла, што пасля пачатку вайны ў Літву бягуць тысячы беларусаў і расіян, якія не ўхваляюць дзеянні сваіх уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.