Літва атрымала новую інфармацыю пра затрыманага коннага паліцыянта

Літва атрымала з Беларусі новую інфармацыю пра затрыманага ротнага камандзіра віленскай коннай паліцыі Лаймонаса Банкаўскаса. Аднак, паведамляе партал DELFI, яна пакуль не выдаецца. Кіраўнік літоўскага МЗС Ажубаліс пацвердзіў, што мае новую інфармацыю пра затрыманага. Але міністр заявіў, што не распавядзе пра яе.
 
Нагадаем, Банкаўскаса затрымалі 16 жніўня на Ашмянскім КПП. Яго вінавацяць у кантрабандзе наркотыкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі