Літоўскія дэпутаты пасварыліся праз Беларускую АЭС

Reuters
Reuters

16 кастрычніка Камітэт па замежных справах Сейма Літвы па ініцыятыве прадстаўнікоў апазіцыйнага "Саюза айчыны — Хрысціянскіх дэмакратаў" абмяркоўваў пазіцыю Літвы на перамовах Еўрасаюза і Беларусі. Пасля таго, як камісія адмовілася галасаваць па прапанаваным апазіцыяй праекту, сябры камісіі Аудронюс Ажубаліс, Эмануэль Зінгерыс і Лаурынас Кашчунас пакінулі залу паседжанняў, паведамляе "Новая газета. Балтыя".

"Мы не бачылі іншага выйсця, акрамя як пакінуць залу пасяджэнняў, бо не хацелі ўзаконіць кампраметуючую пазіцыю кіруючых органаў у дачыненні да Астравецкай АЭС", — заявіў Лаурынас Кашчунас.
 

У чым пытанне?

Аудронюс Ажубаліс заявіў, што ўлады Літвы адмаўляюцца выконваць пагадненне парламенцкіх палітычных партый і закон Сейма аб небяспечных атамных электрастанцыях. "Адсутнасць палітычнай волі і актыўнасці з боку кіраўніцтва прывяло да таго, што нават нашы самыя важныя саюзнікі ў ЗША не ведалі пра небяспеку, якую Астравецкая АЭС уяўляе для рэгіёну", — падкрэсліў Ажубаліс.

У сваім праекце кансерватары прапанавалі, каб МЗС Літвы прытрымліваўся доўгатэрміновай і нязменнай пазіцыі, якая вызначыла б, што Астравецкая АЭС небяспечная для Еўрасаюза ў цэлым і не павінна эксплуатавацца. Таксама было прапанавана дамагацца, каб палажэнне аб недапушчэнні электраэнергіі з Беларусі на ўнутраныя рынкі электраэнергіі стала агульнай пазіцыяй ЕС, якая будзе ўключана ў перагаворныя палажэнні ЕС пры перамовах аб пагадненні з Беларуссю.

"Нягледзячы на ​​важнасць гэтага пытання, старшыня камітэту па замежных справах і Міністэрства замежных спраў абралі стратэгію адтэрміноўкі вырашэння праблемы, і сённяшняя сустрэча гэта яшчэ раз паказвае. Мы не бачым іншага выйсця, акрамя як звярнуцца да Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі з просьбай узяць на сябе ініцыятыву па забеспячэнню належнага прадстаўлення пазіцыі Літвы нашым еўрапейскім і трансатлантычным партнёрам і атрымання неабходнай падтрымкі ", — сказаў дэпутат Аудронюс Ажубаліс.

Сябра Сойму Эмануэліс Зінгерыс заявіў, што кансерватары маюць намер выкарыстоўваць інструменты парламенцкай дыпламатыі і будуць казаць аб небяспечнасці Астравецкай АЭС падчас сустрэч з парламентарыямі іншых краін і ў звароце да лідараў Еўрапейскай народнай партыі. "Пагроза, якая ствараецца астраўскай АЭС, павінна стаць праблемай не толькі для Літвы, але і для Еўрапейскага Саюза ў цэлым", — дадаў Зінгерыс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі