Літоўскія пагранічнікі знайшлі жанчыну з Беларусі, якая заблукала ў лесе

У пункце пропуску "Каменны Лог" адбылася перадача літоўскімі пагранічнікамі вайскоўцам Смаргонскага атрада 58-гадовай жыхаркі Мядзельскага раёна.
Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 4 лістапада жанчына пайшла ў лес па грыбы і заблукала. Дзе і калі яна парушыла мяжу жанчына не памятае. Яна суткі хадзіла па лесе, пакуль не сустрэлася з літоўскімі пагранічнікамі.

Пасля выканання неабходных адміністрацыйных працэдур беларуску адпусцілі дадому, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі