Літоўскім крамам дазволяць прадаваць пратэрмінаваныя прадукты

Літоўскім крамам дазволяць прадаваць пратэрмінаваныя прадукты / pixabay.com
Літоўскім крамам дазволяць прадаваць пратэрмінаваныя прадукты / pixabay.com

У Літве крамам дазволяць прадаваць прадукты, у якіх скончыўся тэрмін прыдатнасці, піша delfi.lt.

Дазвол, праўда, закране толькі прадукты з вялікім тэрмінам прыдатнасці — год і болей. Напрыклад, крупы, муку, цукар-пясок, алей.

Прадукты дазволяць прадаваць, калі вытворца пазначыў дату, да якой варта выкарыстоўваць прадукт. "Мы хочам дазволіць даўжэй прадаваць тыя тавары, на якіх пазначана "лепш да". Гэта не датычыць тых, на якіх пазначана "прыдатны да". Так і прадуктаў менш выкінем, і людзі змогуць купіць танней", — тлумачыць міністр эканомікі Аўшрыне Арманайце.

У Літве кажуць, што раней такія прадукты перадавалі "харчоваму банку". "Значыць, мы маглі аддаваць іх на дабрачыннасць, але прадаваць не маглі", – адзначае прадстаўніца кампании Iki Вайда Будране.

У Міністэрстве эканомікі мяркуюць, што продаж пратэрмінаваных прадуктаў дапаможа змагацца з празмерным выдаткаваннем прадуктаў. У Літве штогод выкідваюць 400 000 тон прадуктаў.

Разам з тым, гучаць і галасы супраць такога рашэння. Уладальнікі крамаў баяцца, што такімі прадуктамі будзе лёгка атруціцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі