Літоўскі электрафэшн-дуэт Beissoul & Einius — у эфіры Еўрарадыё! (відэа)
![Літоўскі электрафэшн-дуэт Beissoul & Einius — у эфіры Еўрарадыё! (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/be-1024x536.jpg.webp?itok=ltvRGqa9)
Літоўскі электронны дуэт Beissoul & Einius, неверагодныя выступы якога называюць “electrofashion show”, дзякуючы спалучэнню сюррэалістычных касцюмаў і музыкі будучыні, два гады паспяхова скарае беларускія оўпэн-эйры Mirum music festival і Freaky summer party, а 2 сакавіка нарэшце завітвае ў Мінск з паўнавартасным сольным канцэртам, які адбудзецца ў клубе Re: Public.
Перад выступам музыкі з’явіліся ў студыі Еўрарадыё, распавялі пра сённяшняе шоу, моду і сучасную музыку, адказалі на пытанні нашых слухачоў і разыгралі два квіткі на свой канцэрт!